Двое рабочых упраўлення дарожна‑маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама загінулі 16 верасня ў выніку няшчаснага выпадку.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыны былі смяротна траўмаваны ў выніку абвалу грунту, які адбыўся пры правядзенні земляных работ па ўкладцы трасы пад зліў вады паблізу скрыжавання вуліц Прытыцкага і Жэбрака.
Праверку праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы.
0
0
0
0
0
0