Стваральнікі кампутарных вірусаў не перастаюць уражваць сваёй крэатыўнасьцю: чарговая праграма, якая распаўсюджваецца праз электронную пошту, абяцае атрымальнікам порнакліп з удзелам кандыдата на прэзыдэнцкае крэсла Баракам Абамам, але ж насамрэч усталёўвае шпіёнскую праграму, якая крадзе асабістыя паролі.

Не давайце веры таму, што пішуць у Сеціве: кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама не мусульманскі тэрарыст, і пагатоў — не ўкраінская порназорка, як тое сьцьвярджаюць стваральнікі віруснай праграмы, пра якую паведамляе Cnet.

Праграма‑шпіёнка распаўсюджваецца па электроннай пошце разам з паведамленьнем, якое ўтрымлівае спасылку на кліп з Баракам у атачэньні ўкраінскіх маладзіц. Кліканьне на спасылку, можа, і вядзе да порнароліка, але сярод акторскага калектыву спадара Абамы не назіраецца. Тым жа часам кампутар хапае ўсякую заразу, такую як вірус Mal/Hupig‑D, што крадзе асабістую інфармацыю і паролі з жорсткага дыску.

Як выявіць шпіёнку? Грэгэм Клулі, галоўны дарадчык па бясьпецы ў кампаніі Sophos тлумачыць, што кампутарная пошасьць прыходзіць з адрасу [email protected], а ў «тэме паведамленьня» напісана «!!!Obama sex video» (Сэкс‑відэа з Абамам!)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0