«Внешэкономбанк» гатовы інвеставаць некалькі мільёнаў даляраў у распрацоўку лятаючага матацыкла HoverBike S3. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня ВЭБ Сяргей Гаркоў, піша ТАСС.

Паводле слоў гендырэктара HoverSurf (вытворца лятучых матацыклаў) Аляксандра Атаманава, зараз мотабайк праходзіць тэставыя выпрабаванні для выхаду на рынак.

«У нас ужо шмат перадзамоваў з Азіі і Блізкага Усходу байкаў для спорту і мы рыхтуемся іх адкрыта прадаваць да Новага года. Цана будзе ад 50 да 80 тысяч даляраў у залежнасці ад камплектацыі», - дадаў ён.

HoverBike S3 - гэта распрацоўка расійскіх інжынераў, гібрыд квадрокоптара і матацыкла. Працуе на электрычных рухавіках. Максімальная нагрузка - 150 кг, а вышыня палёту пакуль абмежаваная пяццю метрамі. Як заяўляюць вытворцы, адной зарадкі будзе досыць для 30-хвіліннага палёту на хуткасці да 100 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0