Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў выратавальніка Асвода за тое, што той зрабіў яму заўвагу. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

13 жніўня мужчына купаўся ў забароненым месцы ў Свіслачы на тэрыторыі выратавальнага паста Асвода паблізу дома 20/2 на праспекце Пераможцаў. Выратавальнік зрабіў яму заўвагу, за што мужчына яго ўдарыў і нанёс цялесныя пашкоджанні.

Калі вы пазналі мужчыну на фота, праваахоўнікі просяць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС асабіста або па тэлефонах: 8 029 263-74-29, 8 025 263-74-29, 8 017 288-81-13 (Аляксандр Віктаравіч) або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0