У пятніцу ў Манака прайшоў матч на Супэркубак УЭФА, які разыгралі пераможца Лігі чэмпіёнаў «Манчэстар Юнайтэд» і ўладальнік Кубку УЭФА «Зеніт» (Санкт-Пецярбург).

Піцерскі клюб выйграў зь лікам 2:1.

Пры канцы першага тайму лік адкрыў Павал Паграбняк, на 59-й хвіліне яго падвоіў партугальскі легіянер піцерцаў Дані.

Дані забіў свой першы гол за клюб. У пачатку гэтага тыдня партугалец перайшоў у «Зеніт» з маскоўскага «Дынама» за рэкордную для расейскага футболу суму – 30 млн эўра.

На 73-й Неманья Відзіч скараціў лік, але на большае МЮ не хапіла.

У самым канцы сустрэчы «чырвоныя д’яблы» лік зраўнялі. Але Пол Скоўлз забіў гол рукой, за што атрымаў другую жоўтую картку і быў прагнаны з поля.

Піцерскі «Зеніт» – супернік барысаўскага БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Каманды згуляюць, нагадаем, у 3-м і 4-м турах. 21 кастрычніка – матч у Санкт-Пецярбургу, 5 лістапада – у Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?