«Поўнае сонечнае зацьменне з'яўляецца «танцам» трох партнёраў — Месяца, Сонца і Зямлі. Яно можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі становішчы спадарожніка планеты і свяціла вельмі дакладным чынам супадуць. З часам колькасць і працягласць поўных зацьменняў памяншаецца, і прыкладна праз 600 мільёнаў гадоў Зямля ў апошні раз стане сведкам падобнае падзеі», — распавядае Рычард Вондрак з Цэнтра касмічных палётаў НАСА імя Годарда (ЗША).
Наступнае поўнае зацьменне Сонца, як адзначаюць навукоўцы, адбудзецца зусім хутка — 21 жніўня гэтага года, калі цень Месяца закрые святло зоркі для жыхароў шматлікіх рэгіёнаў у цэнтральнай частцы ЗША.