Аэрапорт іспанскага вострава Ібіца сустракае тысячы турыстаў вось так:

Інфармацыю пра страйк прыбіральшчыкаў у аэрапорце на Ібіцы распаўсюдзіла авіякампанія easyJet. Яе рэйсамі на папулярны курорт з Брытаніі прылятае мноства турыстаў. Нават цяпер, да наступлення сезону, Ібіца поўная адпачывальнікамі.

У паведамленні авіяперавозчыка гаворыцца пра тое, што ў выніку забастоўкі, пачатак якой быў намечана на 17 мая, у аэрапорце Ібіцы будзе спыненая прыборка.

Мяркуючы па публікацыях у сацсетках, зробленым турыстамі ў гэтыя дні, смецце так і застаецца непрыбраным. Людзі вымушаныя пераступаць праз вялізныя горы смецця, наведваць брудныя туалеты, у якіх, да таго ж, няма ні паперы, ні мыла.

Забастоўка звязана з тым, што супрацоўнікам службы прыборкі на працягу некалькіх месяцаў не выплачвалі зарплату ў поўным аб'ёме.

Калі прыбіральшчыкі вернуцца да сваёй працы, невядома: на сайце аэрапорту няма ніякай інфармацыі ні пра праблему, ні пра шляхі яе рашэння

фота з сайта kurortimira

фота з сайта kurortimira

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?