Паэт Уладзімір Някляеў, якога КДБ затрымаў на брэсцкім вакзале напярэдадні Дня Волі, звяртаецца да беларусаў, уладаў і міліцыі.

Пра затрыманне: «Я выкрадзены»

Кіраваў маім затрыманнем КДБ, а затрымліваў брэсцкі АМАП. Мяне прывезлі ў РАУС без складання [пратаколу]. Па сутнасці, я цяпер выкрадзены. Я тут знаходжуся выключна па медыцынскіх дакументах, якія аформіла бальніца хуткай дапамогі. Іншых дакументаў, якія б пацвярджалі маё затрыманне ці неяк яго абгрунтоўвалі, мне нават не збіраліся выдаваць. Нейкі міліцыянт заікнуўся [пра гэта], а ад яго адмахнуліся як ад дурной мухі.

Падобны вопыт затрымання ў мяне ёсць. Да цяперашняга часу не магу дараваць ім момант, калі яны так абышліся з маёй жонкай, якая на працягу дзесяці дзён не ведала, ці жывы я, ці мёртвы. Яна не спала ні хвіліны дзесяць дзён. Гэта адбіваецца на яе здароўе да сённяшняга дня.

Пра Дзень Волі: «Народ не даруе»

Усё, што адбылося ў Мінску, я чуў толькі ад медперсаналу, калі мяне ўчора вазілі на тамаграфію галаўнога мозгу. Усе сястрычкі глядзелі [трансляцыі] на смартфонах з Плошчы. І я глядзеў. Гэта было горш, чым на Плошчы 2010-га. Яны як сабакі бегалі, гэтыя шуняўкі, за народам, за дзецьмі, за жанчынамі, за старымі. Вам — усё! Гэтага здзеку, быццам яны ўжо не людзі, народ вам не даруе. Усё ўжо выйшла з тонкай лініі палітычнай барацьбы і стала справай народа. Вам капец.

Пра Статкевіча: «Паспрабуюць прышыць крыміналку»

Статкевіча забралі, па ўсім відаць. Паспрабуюць, мабыць, прышыць крыміналку. І мне паспрабавалі б, калі б падзеі не пачалі разгортвацца так, як разгортваюцца.

Пра настроі ў грамадстве: «Усе супраць вас стоадсоткава»

Са мной у камеры ў брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання сядзела яшчэ шасцёра. Вось там бы вы паглядзелі на мітынг: з шасці чалавек не было ніводнага, хто б заступіўся за вас. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?