У Паўднёвым Судане пацярпеў крушэнне самалёт. Як паведамляюць інфармагенцтвы, лайнер упаў сёння на тэрыторыі паветранай гавані горада Вау.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, на борце самалёта было 44 пасажыры. Як мяркуецца, усе яны загінулі.
Паводле даных партала Airlive, разбіўся самалёт кампаніі South Supreme Airlines з Судана. Самалёт пацярпеў крушэнне, калі рабіў аварыйную пасадку.
Па інфармацыі менеджара аэрапорта Вау Стывена Юнгуле, паветранае судна дакранулася да ўзлётнай паласы, падскочыла, разбілася і загарэлася. Аднак экіпаж своечасова адкрыў дзверы самалёта, а выратавальнікі спрацавалі аператыўна. У выніку загінулых у катастрофе няма.
0
0
0
0
0
0