Мінабароны Расіі пачало скарачэнне групоўкі Узброеных сіл у Сірыі ў адпаведнасці з рашэннем прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, паведаміў начальнік Генштаба Валерый Герасімаў.
Першай зону канфлікту пакінуць караблі авіяноснай групы Паўночнага флота на чале з адзіным расейскім авіяносцам «Адмірал Кузняцоў», піша ВВС.
Пуцін пагадзіўся з прапановай міністэрства абароны скараціць ваенную прысутнасць Расіі ў Сірыі 29 снежня.
У той жа дзень расійскія ўлады абвясцілі, што сірыйскі ўрад і ўзброеная апазіцыя дамовіліся аб спыненні агню і пачатку мірных перамоў.
0
0
0
0
0
0