Польскі дыскабол, прызёр Алімпіяды ў Рыа Пётр Малахоўскі прадаў на аўкцыёне свой сярэбраны медаль, каб дапамагчы хвораму на рак дзіцяці.

Пра тое, што медаль знайшоў пакупнікоў, Малахоўскі паведаміў у сваім фэйсбуку. «Поспех», — напісаў ён.

Канкрэтнай сумы спартсмен не назваў, аднак СМІ паведамляюць, што медаль сышоў за 126 тысяч даляраў.

Пра намер прадаць алімпійскую ўзнагароду Малахоўскі абвясціў некалькі дзён таму. Як напісаў медаліст, ён атрымаў ліст ад маці хлопчыка па імені Олек, у якога ў воку была выяўленая злаякасная пухліна.

«У Рыа я змагаўся за золата. Сёння я заклікаю ўсіх змагацца за нешта яшчэ больш каштоўнае», - напісаў Малахоўскі, абвяшчаючы аўкцыён.

Пётр Малахоўскі — чэмпіён свету 2015 года і двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў. Сваё першае алімпійскае серабро ён заваяваў на Гульнях у Пекіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?