Італьянскі рэстаран Osteria Francescana прызнаны найлепшым у свеце, паведамляе Reuters са спасылкай на новы рэйтынг часопіса Restaurant. Спіс складаюць з 2002 года, ён заснаваны на асабістым досведзе шэф-кухароў, рэстаратараў, кулінарных экспертаў і аглядальнікаў.

Osteria Francescana знаходзіцца ў Модэне. Рэстаран заняў першае месца дзякуючы свайму вынаходліваму падыходу да традыцыйных італьянскіх страў.

Другі радок займае лідар 2015 года — El Celler de Can Roca з іспанскай Жыроны. На трэцяй пазіцыі апынуўся нью-ёркскі рэстаран Eleven Madison Park.

Далей ідзе Central (Ліма, Перу). Знакаміты рэстаран Noma (Капенгаген, Данія) апусціўся на пятае месца.

У топ-10 таксама патрапілі ўстановы з Францыі, Японіі і Аўстрыі. Больш за палову рэстаранаў са спісу 50 найлепшых размешчаны ў Еўропе, шэсць знаходзяцца ў ЗША, яшчэ шэсць — у Паўднёвай Амерыцы і пяць — у Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0