Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічынь) за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Як паведаміў палітык, такое рашэнне 15 сакавіка вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна сталіцы Вікторыя Шабуня.

Нагадаем, за ўдзел у акцыі ІП 15 лютага ўчора таксама былі аштрафаваныя лідар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзімір Някляеў і актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Маёрава — кожнаму з іх прызначаны штраф 10,5 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?