Тэст на Дзень Канстытуцыі: знайдзі філосафа Мацкевіча ФОТАФАКТ 5
«Наша Ніва» знайшла фота з акцыі прадпрымальнікаў 15 лютага, дзе людзі трымаюць плакат «Працу». Прапануем чытачам дапамагчы сведкам з мінскага АМАПа знайсці на ім філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
Сёння Суд Цэнтральнага раёна Мінска 15 сакавіка накіраваў на дарасследаванне справу палітолага Уладзіміра Мацкевіча, якога судзілі нібыта за ўдзел у акцыі ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў 15 лютага ў сталіцы. Сам Уладзімір Мацкевіч знаходзіўся ў гэты час у Варшаве.