150 баевікоў забітыя пры ўдары амерыканскага дрона па лагеры тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Шабаб». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джэф Дэвіс, перадае Reuters.
«Гэта быў паспяховы ўдар», — падкрэсліў Дэвіс. Ён адзначыў, што, паводле дадзеных амерыканскай разведкі, групоўка рыхтавалася да «буйнамаштабнага нападу» і ўяўляла пагрозу для ЗША і сіл Афрыканскага саюза ў Самалі.
Лагер знаходзіцца прыкладна ў 120 км ад Магадзіша — сталіцы Самалі.
0
0
0
0
0
0