Бліжэйшыя два дні Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам халаднаватага антыцыклону «Фрыдхельм» з Балтыйскага мора, паведаміў у сацсетках начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Пад уплывам антыцыклону ўстановіцца больш камфортнае для другой палавіны лютага надвор'е», - піша Дзмітрый Рабаў.

У сераду, 17 лютага, пры праясненнях у начны і ранішні час і слабым ветры начамі тэмпература паветра можа апускацца да мінус 2 - мінус 8 градусаў, месцамі да мінус 12. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3. Пераважна без ападкаў.

У чацвер, 18 лютага, ападкаў таксама не чакаецца, толькі раніцай і днём у крайніх заходніх раёнах магчымы мокры снег, дождж. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў асобных раёнах па захадзе рэспублікі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 2 - мінус 9, па паўночным усходзе месцамі да 12 марозу, па паўднёвым захадзе - каля нуля градусаў; днём будзе ад мінус 2 да плюс 5.

У пятніцу, 19 лютага, атмасферныя франты пачнуць павышаць тэмпературу: ноччу ў заходніх, днём і ў цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 2, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 8; днём будзе мінус 2 - плюс 5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?