Шмат хто з іпэшнікаў не гатовы працаваць пасля ўступлення ў сілу Указа № 222. Фота Ірыны Арахоўскай

Шмат хто з іпэшнікаў не гатовы працаваць пасля ўступлення ў сілу Указа № 222. Фота Ірыны Арахоўскай

Указ № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» адмяняцца не будзе, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» міністр гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч.

«Падкрэслю яшчэ раз. Прэзідэнтам даручана забяспечыць роўныя ўмовы працы на рынку. 222-гі ўказ ўступіў у сілу і адмяняцца ён не будзе. Задача ўлады і бізнесу — сесці і разабрацца без эмоцый, як працаваць ва ўмовах гэтага ўказа. Што, уласна, і робіцца на пляцоўцы Мінэканомікі (рабочая група па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) савеце па развіццю прадпрымальніцтва. — Заўвага БЕЛТА). Там выпрацоўваецца механізм узаемадзеяння», — сказаў міністр.

«Улада зацікаўлена ў тым, каб бізнэс працаваў», — падкрэсліў Уладзімір Калтовіч.

Ён нагадаў, што ў Беларусі створана сістэма аптовых баз, і нядаўна на гэтую тэму з удзелам прадпрымальнікаў праведзена відэаканферэнцыя.

«Базы гатовыя завезці тавар пад заяўку. Зразумела, што пры выкананні ўсіх працэдур той маржы, якую атрымлівалі ІП, не будзе. Бо база не заніжае ўваходныя цану. База плаціць усе падаткі і працуе «ў белую», — расказаў міністр. — Дарэчы, у нас за гэты перыяд заключана 12 тыс. дагавораў. І гэта сведчыць пра тое, што тыя, хто хоча працаваць у роўных умовах, прымае гэтыя правілы гульні, той працуе».

Як паведамлялася, указ №222 ад 16 мая 2014 года ў прыватнасці прадугледжвае неабходнасць мець на ўсе рэалізуемыя тавары дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?