У бліжэйшыя суткі, 18 снежня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання. Чакаецца воблачнае надвор'е. Ноччу часам ападкі (дождж, мокры снег).

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°С, максімальная днём +1.. + 6°С, на захадзе да + 8°С.

У наступныя двое сутак (19-20 снежня) пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, па краіне захаваецца няўстойлівае і цёплае надвор'е.

19 снежня на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Ноччу па поўдні месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы 1.. + 7°С, днём 3.. + 10°С.

20 снежня ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу па поўдні месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы 3.. + 8°С, днём +5.. + 10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?