Eglė Petronytė, WLL

Eglė Petronytė, WLL

З пачаткам гэтага тыдня ўплыў пачаў аказваць скандынаўскі антыцыклон. Павольна дрэйфуючы на паўднёвы ўсход, ён прынёс спакойнае, свежае надвор'е. У выходныя на фоне высокага атмасфернага ціску будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты, а скрозь няшчыльную воблачнасць перыядычна будзе праглядваць сонца, вецер будзе слабы, паўднёвай чвэрці. А сярэднесутачная тэмпература чакаецца на 1-2 градусы вышэй за норму.

У суботу, 17 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 … + 7°С, па ўсходзе месцамі 0 … -3°С, максімальная днём 9 … + 15°С.

У нядзелю, 18 кастрычніка, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 … + 8°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С; максімальная днём 7 … + 13°С, па поўдні 14 … + 15°С.

У Мінску ў суботу без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 2 … + 4 ° С, днём +10 … +12°С.

У нядзелю ў сталіцы кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 … + 7°С, днём каля 10 … + 12°С.

У пачатку тыдня надвор'е ў асноўным будзе фармаваць поле паніжанага атмасфернага ціску і вільготныя паветраныя масы: месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, слабы туман. А тэмпература паветра ў панядзелак мінімальная ноччу +1 … + 7°С, максімальная днём 6 … + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?