У ходзе сустрэчы з вядучымі грамадскімі лідарамі Украіны па пытанні канстытуцыйнай рэформы прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка пракаментаваў словы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб адзінстве народаў дзвюх краін.

«Няма ў нас ніякіх брацкіх народаў падчас вайны. Ёсць адзіны ўкраінскі народ, які ідзе ў Еўропу, і ёсць рускі народ, які знаходзіцца ў глыбокім крызісе», — заявіў ён.

Такім чынам Парашэнка адказаў на просьбу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны, былога пасла Украіны ў ЗША Юрыя Шчарбака «растлумачыць людзям» словы Пуціна.

У панядзелак, 17 жніўня, Уладзімір Пуцін падчас візіту ў Крым у чарговы раз паўтарыў тэзіс аб тым, што асобны ўкраінскі народ не існуе. «Я лічу, што рускія і ўкраінцы — гэта наогул адзін народ, розніцы мы не робім», — сказаў расійскі прэзідэнт. Раней ён казаў тое самае адносна беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0