У адной з суполак беларускіх анархістаў УКантакце з'явілася справаздача з акцыі па вылучэнні Лукашэнкі на пасаду пажыццёвага кіраўніка Беларусі.

«9 жніўня, у самы разгар дня, ля ўваходу на рынак па вуліцы Куляшова сацыяльнымі актывістамі была праведзена акцыя «За пажыццёвую каранацыю Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі! — пішуць анархісты, — Нягледзячы на відавочную абсурднасць і іранічнасць акцыі, знайшліся людзі, якія ўсур’ёз яе горача падтрымалі і ўхвалілі, хтосьці ў спешцы толькі на словах, а хтосьці і радасна паставіўшы свой подпіс».

Паводле анархістаў, рэакцыя мінакоў была рознай — хтосьці не разумеў іроніі, хтосьці лаяўся ў бок Лукашэнкі і актывістаў. 

Па выніках атрымалася сабраць 7 подпісаў да таго часу, як з'явілася міліцыя. Праўда, затрымаць анархістаў яна не паспела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?