У Егіпце праходзіць цырымонія адкрыцця 72-кіламетровага дублёра Суэцкага канала.

AFP

AFP

Флатылія ваенных караблёў у суправаджэнні верталётаў і ваеннага самалёта прайшла па канале. Флатылію ўзначальвала яхта, на борце якой знаходзіўся прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі.

Па словах егіпецкага прэзідэнта, будаўніцтва дублёра Суэцкага канала было неабходна краіне для развіцця эканомікі пасля некалькіх гадоў палітычнай і эканамічнай нестабільнасці.

Рэалізацыя праекта абышлася Егіпту ў 8,5 млрд даляраў, на будаўніцтва спатрэбіўся ўсяго год.

Асноўным прызначэннем дублёра з'яўляецца забеспячэнне двухбаковага руху судоў. У далейшым з поўдня на поўнач яны будуць рухацца па старому, а з поўначы на поўдзень па новым рэчышчы. Гэта дазволіць пазбегнуць затораў і чакання, скароціць час праходжання канала з 18 да 11 гадзін і павысіць сутачную прадукцыйнасць з 49 да 97 караблёў.

Суэцкі канал забяспечвае 7% сусветнага марскога грузаабароту, грае ключавую ролю ў забеспячэнні Еўропы блізкаўсходняй нафтай, а для Егіпта з'яўляецца другіой пасля турызму крыніцай валютнай выручкі. Як чакаецца, дублёр павысіць даход Егіпта ад эксплуатацыі воднага шляху ў 2,5 разы — да 13,2 млрд даляраў да 2023 года з цяперашніх 5,3 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?