Microsoft Word, Excel і Powerpoint для Android выйшлі са стадыі тэсту і цяпер даступныя для не толькі планшэтаў, але і смартфонаў. Бясплатная версія дазваляе чытаць, ствараць і рэдагаваць тэксты, табліцы і прэзентацыі, у тым ліку адначасова з іншым карыстальнікам.

Бясплатны офіс запусціцца на любой прыладзе з Andoid 4.4 і навейшымі версіямі ды 1 Гб аператыўнай памяці і больш. Праўда, для планшэтаў з дыяганалямі больш за 10,1 цаляў офіс будзе платным.

Каб скарыстацца офісам, прыйдзецца ўвайсці пад бясплатным акаўнтам Microsoft. Падпісантам платных сэрвісаў Office 365 дастануцца больш шырокія магчымасці.

Бясплатныя аналагі офісных праграм Microsoft мае і Google: Docs, Sheets, Slides. Таксама ў Play Store ёсць багата платных і бясплатных офісных праграм іншых распрацоўшчыкаў.

Чытайце таксама: Microsoft дала бясплатна паспрабаваць Office 2016

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?