Тэрмін устаноўкі плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб'ектах Мінска і абласных гарадоў працягнуты для індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 студзеня 2016 года. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

«Саветам Міністраў падтрымана прапанова Міністэрства гандлю аб пераносе тэрмінаў устаноўкі індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб'ектах, размешчаных у гарадах абласнога падпарадкавання ў Мінску, да 1 студзеня 2016 года», - праінфармавалі ў ведамстве.

«Што датычыцца юрыдычных асоб, то яны з 1 ліпеня ва ўстаноўленым парадку павінны набыць і ўстанавіць плацежныя тэрміналы», - адзначыла ў эфіры тэлеканала АНТ начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Бразоўская.

Яна таксама дадала: «З 1 студзеня 2016 года ўводзіцца абавязак мець плацежны тэрмінал пры гандлі ў інтэрнэт-магазіне. Гэта датычыцца і прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб».

Як паведамлялася, у сувязі з тым, што ўказам ад 30 сакавіка 2015 года №143 быў прадоўжаны да 1 студзеня 2016 года тэрмін рэалізацыі астаткаў тавараў, увезеных індывідуальнымі прадпрымальнікамі - плацельшчыкамі адзінага падатку да 1 ліпеня 2014 года на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі дзяржаў - членаў Мытнага саюза без суправаджальных дакументаў, Міністэрства гандлю ініцыіравала прадаўжэнне тэрміну абавязковай устаноўкі плацежных тэрміналаў для суб'ектаў малога бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?