Тут і ніжэй фота: Forbes

Тут і ніжэй фота: Forbes

Арызонскі стартап Elio Motors анансаваў пачатак вытворчасці трохколавых аўтамабіляў у 2016 годзе, распавядае Forbes.

У адрозненне ад трохколавых аўто, што выпускаліся паўстагоддзі таму, машыны Elio Motors не будуць «мінімалістычнымі» ці «ўрэзанымі», а дастаткова камфартабельнымі, каб канкураваць з «малалітражкамі».

Пакуль кампанія не мае канчатковай версіі машыны. На сёння прадстаўлены прататып з індэксам P5, але да пачатку серыйнай вытворчасці будзе выпушчана яшчэ 25 розных прататыпаў дзеля вызначэння аптымальных характарыстык серыйнай мадэлі.

P5 тым часам мае трохцыліндровы рухавік на 0,9 літры магутнасцю 55 конскіх сіл ды спажывае 2,8 літры бензіну на 100 км.

Па ўражаннях Forbes, машына стабільна паводзіць сябе на высокіх хуткасцях, але язда па горадзе даецца ёй цяжкавата. Кіроўцу ў вузкай кабіне прыйдзецца звыкаць да таго, што колы аўто выступаюць далёка за межы кабіны, а пасажыру — да магчымага адчування клаўстрафобіі.

Сёння кампанія разлічвае, што фінальная версія будзе прадавацца па цане каля 6800 даляраў. Падушкі бяспекі войдуць нават у базавую камплектацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?