Следчы камітэт Расіі прад'явіў абвінавачванні ў сэксуальным злачынстве ў дачыненні да 16-гадовага падлетка дэпутату заканадаўчага сходу Карэліі Івану Раманаву з фракцыі «Адзіная Расія».

Па гэтай справе таксама абвінавачваецца намеснік дырэктара па выхаваўчай і арганізацыйнай рабоце Беламорска-Анежскага філіяла Дзяржаўнага універсітэта марскога і рачнога флоту імя адмірала С.О. Макарава Алег Сямёнаў.

Па версіі следства, злачынства было здзейснена ў перыяд з мая па чэрвень 2012 года.

Cуд падоўжыў тэрмін затрымання абвінавачаных на 72 гадзіны з-за дрэннага самаадчування дэпутата, якога змясцілі ў медыцынскую ўстанову.

Як заявіў у судзе Раманаў, супрацоўнікі праваахоўных органаў збілі яго пры затрыманні 1 мая.

Справа супраць Раманава і Сямёнава заведзеная па артыкуле «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да непаўналетняга». Згвалтаваннем ў расійскім крымінальным праве лічыцца толькі злачынства, здзейсненае мужчынам ў адносінах да жанчыны.

Па інфармацыі карэльскага сайта, у двухузроўневай кватэры Раманава на вуліцы Ровіа бывалі двое непаўналетніх курсантаў Петразаводскага рачнога вучылішча, якіх у лістападзе мінулага года знайшлі павешанымі ў лесе каля пасёлка Шалтозера. Асноўная версія следства — самагубства, аднак, як адзначае выданне, магчыма, што дэпутат мог іх чымсьці запалохаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?