У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах сакавіка 2015 года ў разліку на месяц.

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка 2015 года №28, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 мая па 31 ліпеня ў разліку на месяц складае Br1 млн 474 тыс. 870. Гэта на 3,3% вышэй за нарматыў, які дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года (Br1 млн 428 тыс. 100).

Таксама ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 627 тыс. 600; пенсіянераў - Br1 млн 126 тыс. 180; студэнтаў - Br1 млн 427 тыс. 860; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br946 тыс. 610; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 322 тыс. 490; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 623 тыс. 670.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?