Масавыя беспарадкі ў Кот-д’Івуары, снежань 2011. Фота: Luc Gnago, Reuters

Масавыя беспарадкі ў Кот-д’Івуары, снежань 2011. Фота: Luc Gnago, Reuters

Навукоўцы з ЗША і Ірландыі навучыліся па адкрытай статыстыцы аператараў сувязі знаходзіць падазроныя скопішчы людзей, распавядае N+1. Даследаванне выкладзенае на arxiv.org.

Па звестках аб тэлефанаваннях і SMS, прывязаных да размяшчэння базавых станцый, навукоўцы могуць скласці карціну «нармальных» паводзін чалавека і пабачыць масавыя «ненармальныя» паводзіны.

Сваю сістэму яны праверылі на звестках аб тэлефанаваннях у Кот-д’Івуары са снежня 2011 года па красавік 2012-га, калі ў краіне разгарэўся палітычны крызіс, што перарос у грамадзянскую вайну. Іх методыка «адгадала» 23 з 25 масавых акцый.

Тым часам ранейшая альтэрнатыўная сістэма, заснаваная на GPS-звестках (якіх на парадак меней), знайшла толькі 19.

Нягледзячы на тое, што людзі робяць тэлефанаванні нерэгулярна, а звесткі аб месцазнаходжанні прывязаныя не да канкрэтнага чалавека, а да сотавай вышкі, методыка пацвердзіла эфектыўнасць на «кластарах» абанентаў і іх руху ад вышкі да вышкі.

Навукоўцы прапануюць укараніць сістэмы маніторынгу «ненармальных» перасоўванняў людзей.

Яна, як сцвярджаюць аўтары даследавання, будзе карыснай не толькі ў прадухіленні беспарадкаў, але і ў планаванні транспартных сетак і іншым удасканаленні гарадской інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?