Баявы беспілотнік X-47 Pegasus. Фота: Shephard News Team

Баявы беспілотнік X-47 Pegasus. Фота: Shephard News Team

Знішчальнік F-35 Lightning II хутчэй за ўсё будзе апошнім пілатаваным знішчальнікам на ўзбраенні Ваенна-марскіх сіл ЗША, піша сакратар ВМС Рэй Мабус.

У бліжэйшы час ВМС ЗША збіраюцца цалкам адмовіцца ад закупак звычайных знішчальнікаў на карысць беспілотнікаў.

«Прыбраўшы чалавека з кабіны, мы зможам адкрыць прастору для больш рызыкоўных эксперыментаў, хутчэйшага ўдасканалення сістэм і хутчэйшай пастаўкі іх на флот», — сцвярджае Мабус. Вядома, беспілотнікі ўратуюць і жыцці пілотаў.

Ён паведаміў аб планах па стварэнні асобнага цэнтра кіравання беспілотнай авіяцыяй, а таксама аб пашырэнні эксперыментаў па выкарыстанні 3D-прынтараў у вырабе вузлоў тэхнікі і медыцынскага абсталявання.

Па словах сакратара ВМС ЗША, аўтаномныя аднаразовыя самалёты CICADA могуць вырабляцца на 3D-прынтарах і з дапамогай GPS ствараць беспілотны «рой», што будзе назіраць за тэрыторыяй альбо адказваць за камунікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?