У Інтэрнэце з'явілася відэа, як тэлевядучы з іракезам на галаве дае інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ICTV, на якім ён працаваў з 2000 па 2003 год.

«Я адчуў сябе ўкраінцам, я адчуў сябе сваім, я адчуў, што я цалкам самастойная частка ўкраінскага пейзажу. Гэта накладвае пэўны груз адказнасці і я ўжо перажываю за Украіну, як яе частка», — казаў прапагандыст праз год пасля пачатку сваёй працы ва Украіне.

Пры гэтым Дзмітрый Кісялёў з'яўляецца ў кадры ва ўкраінскай вышыванцы.

Тэлевядучы казаў, што «не чакаў ад сябе такой любові, да ставіўся да працы, як да часткі кантракту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?