У так званым «Індэксе бохана», складзеным экспертамі РБК, першае месца самага багатага горада Расіі заняў Нар'ян-Мар, Масква — толькі на шостым месцы, прапусціўшы наперад падмаскоўны Падольск.

«Індэкс бохана» паказвае, якую колькасць хлеба сярэднестатыстычны жыхар горада можа купіць на свой заробак.

У лідэрах прадказальна апынуліся гарады з канцэнтрацыяй нафта-і газаздабыўной прамысловасці Нарьян-Мар (Нянецкая аўтаномная акруга) і Сургут, на трэцім месцы — «алмазная сталіца» Расіі горад Мірны. Далей ідзе Салехард, Падольск і толькі на шостым месцы — Масква.

Самыя бедныя гарады паводле гэтага рэйтынгу - Бердск у Новасібірскай вобласці, Дэрбент у Дагестане, Вялікія Лукі і Хасаўюрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?