Шадзід Губашаў і Хамзат Бахаеў на пасяджэнні Басманнага раённага суда, kommersant.ru
Хамзат Бахаеў, якога расійскія праваахоўныя органы падазраюць у саўдзеле ў забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, адмовіўся прызнаваць віну на судзе.
«Я не прымаў удзелу ў гэтым злачынстве і нічога пра яго не ведаў», — заявіў бацька семярых непаўналетніх дзяцей у Басманным судзе Масквы.
Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы познім вечарам 27 лютага. Па справе аб забойстве арыштаваныя пяць чалавек — Заўр Дадаеў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Хамзат Бахаеў і Тамерлан Эскерханаў.
На мінулым тыдні галоўны абвінавачаны — Заўр Дадаеў — адмовіўся ад прызнання сябе вінаватым, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад ціскам.
0
0
0
0
0
0