ЗША абвінавацілі сепаратыстаў у зрыве перамір'я, якое было ўсталявана яшчэ 15 лютага.
На думку Дзярждэпартамента, сітуацыя вакол Дэбальцава пагаршаецца менавіта па віне сепаратыстаў з самаабвешчаных рэспублік. Пра гэта ў аўторак, 17 лютага, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на словы прадстаўніка Дзярждэпа Джэн Псакі.
Паводле яе слоў, спецыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) пацвердзіла працяг нападаў. Псакі, спасылаючыся на звесткі кіеўскіх уладаў, заявіла, што за апошнія суткі сепаратысты 219 разоў абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.
0
0
0
0
0
0