У Будапешце ў пятніцу, 2 студзеня больш за пяць тысяч дэманстрантаў сабраліся насупраць будынка оперы. Яны выступілі супраць палітыкі збліжэння з Расіяй цяперашняга права-нацыяналістычнага прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана.

Reuters

Reuters

Людзі крытыкуюць палітыку Орбана ў галіне эканомікі. «Трывожна назіраць, як Венгрыю ставяць у залежнасць ад Расіі», — лічыць адзін з пратэстоўцаў, маючы на ўвазе расейскі крэдыт у 10 млрд еўра на завяршэнне будаўніцтва венгерскай АЭС «Пакш».

Многія дэманстранты баяцца ўзмацнення аўтарытарызму. «Ва ўсіх аспектах нашага жыцця мы асцерагаемся вяртання да цэнтралізацыі, падобнай той, што была пры камуністычным рэжыме», — кажа іншая дэманстрантка.

Рэгулярныя акцыі пратэсту ў Будапешце ідуць на працягу апошніх двух месяцаў. Арганізатары — прадстаўнікі новай грамадзянскай ініцыятывы «ЦяперМы!» (MostMi!) — абяцаюць паўтор дэманстрацыі 1 лютага, за дзень да візіту ў Венгрыю канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?