Некаторыя беларускія банкі прыпынілі выдачу рублёвых крэдытаў фізічным асобам.
Белаграпрамбанк пакуль не выдае ніякіх крэдытаў у нацвалюце, за выключэннем маёмасных. Абмежаванне закранула крэдытныя карты і авердрафт. Банк БелВЭБ часова па тэхнічных прычынах спыніў прыём заявак на крэдыт. Аб прыпыненні крэдытавання фізічных асоб паведамляецца на сайце Абсалютбанка.
БПС-Сбербанк выдаваць крэдыты пакуль працягвае, але з 19 снежня тэрмін разгляду заявак на крэдыты і авердрафт для фізічных асоб у гэтым банку складае не менш за 30 дзён.
Беларусбанк на дадзены момант выдачу крэдытаў фізічным асобам ніяк не абмяжоўваў.
0
0
0
0
0
0