Салістка групы The Cranberries Далорэс О'Рыардан арыштаваная ў аэрапорце Шэнан у Ірландыі па абвінавачванні ў нападзе на сцюардэсу. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Спявачку затрымалі неадкладна па прызямленні самалёта, які ляцеў з Нью-Ёрка, і правялі ў паліцэйскі ўчастак, дзе яна можа правесці да 24 гадзін. Прадстаўнік ірландскай паліцыі паведаміў прэсе, што пры затрыманьні О'Рыардан здзейсніла гвалтоўныя дзеянні таксама ў дачыненні да сіл правапарадку.
Адзначаецца, што пацярпелая сцюардэса накіраваная ў шпіталь з траўмай нагі.
0
0
0
0
0
0