Славакі ў мінулы чацвер сенсацыйна перамаглі Іспанію з лікам 2:1, фота Славацкай федэрацыі футбола
Сёння зборная Беларусі правядзе свой трэці матч адборачнага турніру Еўра-2016.
А 21:45 на «Барысаў-Арэне» падапечныя Георгія Кандрацьева пачнуць гульню са Славакіяй.
Нагадам, што беларусы ў першым сваім матчы месяц таму ў гасцях згулялі ўнічыю з Люксембургам — 1:1, а ў мінулы чацвер на «Барысаў-Арэне» саступілі Украіне — 0:2.
Славакі ў двух матчах перамаглі: спачатку ў гасцях Украіну — 1:0, а ў мінулы чацвер на сваім полі Іспанію — 2:1.
Сёння ў нашай адборачнай групе згуляюць таксама Украіна — Македонія (19:00), Люксембург — Іспанія (21:45).
Турнірнае становішча: Славакія — 6, Іспанія, Украіна, Македонія — 3, Люксембург, Беларусь — 1.
0
0
0
0
0
0