Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і старшыня АБСЕ Дзідзье Буркхальтэрам паразмаўлялі па тэлефоне і ўхвалілі правядзенне расследавання ў сувязі з выяўленнем таго, што расійскі бок называе масавымі пахаваннямі на ўсходзе Украіны.

«Была таксама нададзена ўвага пытанням бяспекі назіральнікаў АБСЕ, у тым ліку ў кантэксце парламенцкіх выбараў ва Украіне 26 кастрычніка», — дадае прэс-служба Крамля.

Акрамя таго, місія АБСЕ, як і Пуцін, заклікала выконваць мінскія дамоўленасці аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

У пятніцу на пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін сказаў, што ў паведамленнях аб пахаваннях ў Данецкай вобласці угледжваюцца «прыкметы генацыду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?