Затрыманыя начальнік землеўпарадкавальнай службы і начальнік гаспадарчага аддзела Гродзенскага гарвыканкама, паведамляе прэс-служба КДБ.

Чыноўнікі абяцалі заснавальніку аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Гродзеншчыны вырашыць пытанне з працягненнем права карыстання зямельным участкам. За гэта яны хацелі атрымаць 6 тысяч долараў. 2 тысячы з гэтай сумы прадстаўнік фірмы перадаў чыноўнікам у жніўні. Пры перадачы яшчэ 4 тысяч долараў яны былі затрыманыя супрацоўнікамі дзяржбяспекі.

Падчас ператрусу, праведзенага ў кабінеце аднаго з падазраваных, быў знойдзены канверт з 1 000 даляраў. Чыноўнік не змог патлумачыць, адкуль ён узяўся.

У адносінах затрыманых распачата крымінальная справа па артыкуле «атрыманне хабару», іх пакінулі пад вартай. Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні, высвятляюцца іншыя магчымыя эпізоды хабарніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0