У Міністэрстве замежных спраў Украіны адхілілі прапанову Аляксандра Лукашэнкі увесці міратворчыя войскі на Данбас.

Пра гэта РБК-Украіна заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

«Мы лічым, ніякіх міратворчых войскаў у Украіну ўводзіць не трэба. Трэба, каб Расійская Федэрацыя і тэрарысты выконвалі мінскія дамоўленасці аб спыненні агню і абмене закладнікамі… Расійская Федэрацыя павінна вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. Ніякіх міратворчых войскаў ва Украіне не трэба. Мы здольныя самі навесці парадак на сваёй зямлі, калі яе пакінуць замежныя войскі», — адзначыў Перабійніс.

Нагадаем, 2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць працягнуць сваю пасрэдніцкую місію для мірнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. «Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч — калі ёсць недавер Расіі да Захаду і Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі і Расіі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў б выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0