Мужам спявачкі стане бізнэсмэн Давід Варданян, які маладзейшы за нявесту на 14 гадоў.

Пра хуткае вяселле жаніх распавёў у інтэрв'ю выданню «Тайны звезд», не ўдакладніўшы дату ўрачыстасці. Пры гэтым ён з упэўненасцю кажа, што ні ён сам, ні яго 52-гадовая нявеста не перажываюць з-за розніцы ва ўзросце, паведамляе Delfi.lv.

Алёна Свірыдава (Лявонава) нарадзілася ў горадзе Керч (Крым, Украіна), але ў дзіцячым узросце пераехала з бацькамі ў Мінск, дзе скончыла сярэднюю школу, а таксама музычна-педагагічнае аддзяленне Мінскага педінстытута.

Вяла вакальную студыю і спявала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі пры прафкаме Мінскага механічнага завода імя Вавілава, працавала канцэртмайстрам і актрысай у Тэатры імя Горкага. Запісала некалькі песень, якія выйшлі ў эфір на Мінскім радыё. «Стынга я лічыла сваім настаўнікам, доўгі час ён быў для мяне цар і бог. Я з яго пачалася як спявачка», — прызнавалася пасля Свірыдава.

У 1993 г. Свірыдава з'ехала з Мінска ў Маскву, дзе зрабіла імклівую кар'еру.

Афіцыйна яна была замужам двойчы. Ад першага мужа Сяргея спявачка нарадзіла сына Васіля, затым у яе быў нядоўгі шлюб з амерыканскім дыпламатам Генры Пікакам. Ад маладога манекеншчыка Дзмітрыя Мірашнічэнка Свірыдава нарадзіла сына Грышу, але да загса справа не дайшла — спявачцы на той момант было 40, Дзмітрыю - 20, дадае Delfi.

У 2011 г. Алена перазапісала па-беларуску сваю шчымлівую песню «Пакуль» («Пока»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0