Кампанія Apple адклікала абнаўленне аперацыйнай сістэмы iOS 8 пасля шматлікіх паведамленняў ад спажыўцоў аб сур'ёзных збоях у працы мабільных прыладаў.

Доступ да найноўшай, восьмай версіі аперацыйнай сістэмы iOS быў адкрыты для карыстальнікаў 18 верасня. Крыху пазней Apple прапанавала карыстальнікам спампаваць версію iOS 8.0.1, якая была заклікана выправіць некаторыя памылкі першапачатковага рэлізу. Аднак збоі, сярод якіх непаладкі ў працы галасавых званкоў і непрацуючая функцыя тэлефона Touch ID, якая дазваляе разблакаваць экран тэлефона, прывялі да адклікання абнаўлення.

Зыходзячы з уласных звестак Apple на 21 верасня, новую iOS 8 ўсталявалі каля 46% карыстальнікаў крамы прыкладанняў App Store.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?