Самалёт Су-27, які разбіўся ў Алмацінскай вобласці, прайшоў капітальны рамонт у Беларусі, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Казахстана.

«Самалёт Су-27 прайшоў капітальны рамонт у 2009 годзе ў Рэспубліцы Беларусь і меў у запасе яшчэ 3 гады эксплуатацыі», — паведамілі ў міністэрстве.

Як адзначаецца, у пошукавых работах было задзейнічана 4 верталёты армейскай авіяцыі і 10 пошукавых груп.

23 верасня каля 20.42 пры правядзенні вучэбна-трэніровачных палётаў знікла сувязь з самалётам Су-27 (50). У ходзе пошукавых работ выяўлена месца падзення самалёта. Экіпаж — падпалкоўнік Е.Ж. Науанаў і падпалкоўнік Д.І. Гарбуноў. Іх пошукі працягваюцца, магчыма, яны паспелі катапультавацца, паведамляе агенцтва khabar.kz.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0