Кіроўца, у машыне якога было 30 корабаў цыгарэт, вырашыў не спыняцца паводле патрабавання сілавікоў.

Ноччу 16 верасня па аператыўнай інфармацыі полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі ДАІ паспрабавалі спыніць аўтамабіль Seat на трасе Полацк — Верхнядзвінск. Але кіроўца патрабаванню не падпарадкаваўся, вырашыўшы ратавацца ўцёкамі.

Праваахоўнікі затрымалі ліхача толькі праз 15 кіламетраў. Ім аказаўся жыхар беларуска-латвійскага памежжа. Агляд аўтамабіля пацвердзіў наяўную інфармацыю: у салоне знаходзіліся 30 корабаў цыгарэт коштам каля 111 млн рублёў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ.

Для далейшага разгляду беларус перададзены супрацоўнікам Верхнядзвінскага РАУС. Яму давядзецца адказаць за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў. Цыгарэты перададзены ў мытню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?