Новае свята будзе прысвечана расійскім вайскоўцам, якія «гарантавалі бяспеку» падчас рэферэндуму ў Крыме, паведамляюць сёння Известия.

izvestia.ru

izvestia.ru

16 верасня спаўняецца паўгода з дня рэферэндуму ў Крыме, у гарантаванні бяспекі якога дзейны ўдзел узялі «ветлівыя людзі» — вайскоўцы без апазнавальных знакаў, — паведамляе сёння выданне. — Феномен «ветлівых людзей» паўстаў пасля абвастрэння сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Тады ў Крыме з'явіліся ўзброеныя людзі ў ваеннай экіпіроўцы без апазнавальных знакаў і блакавалі перамяшчэнні ўкраінскай арміі на паўвостраве. Падчас «прамой лініі» прэзідэнт Уладзімір Пуцін прызнаў, што «ветлівыя людзі» на самай справе з'яўляліся прадстаўнікамі расійскіх Узброеных сіл.

У сувязі з гэтым у Дзярждуме прапанавалі заснаваць памятную дату 7 кастрычніка — Дзень ветлівых людзей. Акурат гэты дзень супадае з днём народзінаў кіраўніка Расіі.

Ініцыятыву праявіў дэпутат Дзярждумы, член камітэта па абароне, лідар Расійскай партыі пенсіянераў за справядлівасць Ігар Зотаў. Паводле яго слоў, гэтая ініцыятыва ўзнікла пасля шматлікіх зваротаў грамадзян, якія дзякуюць на адрас «ветлівых людзей», якія адыгралі ключавую ролю ў гістарычных падзеях «Крымскай вясны» 2014 года.

Ігар Зотаў дадаў, што гэтае свята будзе сімвалізаваць адраджэнне адзінства краіны.

«Упэўнены, што новая памятная дата «Дзень ветлівых людзей» стане яшчэ адным вектарам захавання і пашырэння рускага свету, будзе спрыяць выхаванню ў падрастаючага пакалення духу патрыятызму», — тлумачыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?