З пачатку антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны загінулі 864 ўкраінскія вайскоўцы.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Палявы.

Атрымалі раненні 3215 вайскоўцаў.

Гэтыя лічбы датычаць толькі вайскоўцаў. Калі ўлічыць забітых украінскіх актывістаў, добраахвотнікаў і мірных жыхароў, лічбы будуць нашмат большымі.

Агульная колькасць ахвяраў канфлікту, імаверна, перавысіла 4000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?