Легендарная тэнісістка 57-гадовая Марціна Наўрацілава зрабіла прапанову ажаніцца сваёй сяброўцы расіянцы Юліі Лемігавай.
Марціна Наўрацілава (злева) і Юлія Лемігава (справа).
Гэта адбылося падчас Адкрытага чэмпіянату ЗША пасля паўфіналу ў мужчынскім адзіночным разрадзе. «Я ўсё чакала патрэбнага моманту, каб папрасіць Юлію ажаніцца. Я падумала, што гэта будзе правільным месцам, каб задаць гэтае пытанне, і дзякуй Богу я пачула ў адказ «так», — сказала Наўрацілава.
Чэшка Марціна Наўрацілава — пераможца 167 тэнісных турніраў у адзіночным заліку. Гэтай найбольшы паказчык за ўсю гісторыю тэніса. Пасля сканчэння кар'еры яна жыве ў ЗША.
Юлія Лемігава — віцэ-міс СССР (1991).
0
0
0
0
0
0