Рэгіёны Расіі, якія мяжуюць з Беларуссю, зацікаўлены ў будаўніцтве беларускіх кварталаў. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны архітэктар РУП «Інстытут Белдзяржпраект» Анатоль Шабалін.

Па інфармацыі Анатоля Шабаліна, для рэалізацыі даручэння Аляксандра Лукашэнкі і Мінбудархітэктуры інстытут распрацаваў серыю розных праектаў па будаўніцтве беларускіх кварталаў. «Расійскі бок зацікаўлены ў будаўніцтве такіх кварталаў, у прыватнасці гэта цікава прыгранічным абласцям, дзе рэалізацыя такога праекту найбольш эканамічна выгадная, да таго ж Віцебскаму ДСК зручна і не так дорага пастаўляць туды свае вырабы для будаўніцтва дамоў», — адзначыў ён. Будаўніцтва беларускіх кварталаў ужо вядзецца ў Смаленскай вобласці.

Акрамя таго, у цяперашні час ідуць перамовы аб будаўніцтве сіметрычных кварталаў у Санкт-Пецярбургу і Мінску. «Пад гэта будаўніцтва ўжо вылучаюцца пляцоўкі. Нашы спецыялісты павінны ў бліжэйшы час выехаць і агледзець іх. Таксама мы прапануем рэалізацыю такіх праектаў і іншых абласцях Расіі — Калінінградскай вобласці, гарадах Вялікі Ноўгарад, Мыцішчы і інш», — сказаў галоўны архітэктар інстытута.

Зацікаўленасць да распрацовак РУП «Інстытут Белдзяржпраект» праяўляе не толькі расійскі бок, але і іншыя краіны СНД, у прыватнасці Казахстан, паведаміў Анатоль Шабалін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?