Разам з Аляксандрам Лукашэнкам на рэспубліканскім суботніку працуе трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. На гэтым жа аб'екце — будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы — побач з кіраўніком дзяржавы працуюць чыноўнікі і студэнты Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта.
«Гэта будынак, дзе будуць з'яўляцца новыя жыцці, значыць вельмі многае для ўсёй краіны», — сказала Дар'я Домрачава, падкрэсліўшы, што будзе ганарыцца тым, што прымала ўдзел у яго ўзвядзенні.
0
0
0
0
0
0