Следчым камітэтам Беларусі выяўлены факты крадзяжоў грашовых сродкаў удзельнікаў долевага будаўніцтва са спецыяльнага рахунку ЗАТ «Тэрабудінвест», паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Следчая група працягвае актыўную працу па зборы доказнай базы ў межах крымінальнай справы, звязанай з будаўніцтвам жылога дома па вул. Прытыцкага ў Мінску», — удакладніла яна.

«Даследуючы абставіны злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам ЗАТ «Тэрабудінвест» пры будаўніцтве названага аб'екта, атрыманыя доказы здзяйснення іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці кіраўніцтвам закрытага акцыянернага таварыства», — праінфармавала Ю.Ганчарова.

«Следчым шляхам выяўленыя факты крадзяжоў са спецыяльнага рахунку ЗАТ «Тэрабудінвест», на якім акумуляваліся грошы ўдзельнікаў долевага будаўніцтва. Сума складае звыш Br500 млн», — адзначыла яна.

«Падазраванымі па справе прызнаныя тры асобы: дырэктар, намеснік дырэктара ЗАТ «Тэрабудінвест», а таксама кіраўнік аднаго з недзяржаўных суб'ектаў гаспадарання. У ходзе праведзеных следчых дзеянняў па крымінальнай справе накладзены арышт на маёмасць падазраваных коштам больш як Br2 млрд, у тым ліку аб'екты нерухомасці і аўтамабілі», — паведаміла Ганчарова.

Паводле яе словаў, праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных. Правяраецца правамернасць дзеянняў службовых асоб Мінгарвыканкама і іншых кантралюючых органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?